Знайсці
25.09.2017 / 06:1221РусŁacБел

Праціўнікі ЕС занялі другое месца ў большасці акругаў былой ГДР

AFP

Па дадзеных тэлеканала ARD, пасля падліку галасоў больш чым на 75% выбарчых участкаў блок ХДС/ХСС, ад якога вылучалася канцлер Ангела Меркель, набраў амаль 33% галасоў. Блок атрымаў перамогу ва ўсіх акругах ў Баварыі і Бадэн-Вюртэмберг.

Другое месца займае СДПГ, якая адстала ад лідара амаль на 12%. У асноўным за сацыял-дэмакратаў галасавалі ў заходняй частцы Германіі, у прамысловых гарадах зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, а таксама ў Гамбургу.

Трэцяе месца ўпершыню ў сваёй гісторыі з 12% займае «Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае за дэпартацыю мігрантаў з краін Блізкага Усходу, а таксама за выхад з ЕС. Найбольшага поспеху яна дабілася ў землях, якія да 1990 года былі часткай камуністычнай ГДР.

У Цюрынгіі, Брандэнбургу і Мекленбургу яна атрымала больш за 20%, толькі ненашмат адстаўшы ад ХДС, а ў Саксоніі і наогул заняла першае месца.

Акрамя гэтага тры акругі на паўднёвым усходзе Саксоніі сталі адзінымі, дзе кандыдаты ад «Альтэрнатывы для Германіі» атрымалі перамогу як аднамандатнікі. Кожны з іх заручыўся падтрымкай амаль 35%.

Падзяліліся ў сваіх перавагах і жыхары Берліна. Калі ў заходняй частцы горада еўраскептыкі апынуліся на чацвёртым месцы з 10%, то ў раёне Марцана ва Усходняй частцы Берліна (былой сталіцай ГДР) яны занялі другое месца з 21%.

Ангела Меркель ужо пасля абвяшчэння экзіт-полаў заявіла пра намер да снежня прадставіць новы склад урада. У сваю чаргу СДПГ і «Альтэрнатыва для Германіі» заявілі пра намер быць у апазіцыі да новага кабінета.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031