Знайсці
24.09.2017 / 22:2455РусŁacБел

Начальнік Генштаба: Невядома, хто будзе абараняць Беларусь лепш — я ці тыя, хто кажа пра маё расійскае паходжанне

Фота Сяргея Гудзіліна

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сілаў Беларусі Алег Белаконеў адказаў крытыкам, якія папракаюць яго расейскім паходжаннем.

Падчас інтэрвію тэлеканалу АНТ першы намесьнік міністра абароны Беларусі адказаў на пытаньне вядоўцы пра небеларускае паходжаньня вайскоўца. Такія прэтэнзіі да Белаконева, як сказаў вядоўца, гучалі ў кантэксьце вучэньняў «Захад-2017».

Генэрал-маёр адказаў, што ставіцца да гэтага абсалютна спакойна. Ён нагадаў, што ў СССР усе нацыянальнасьці называліся савецкім народам.

«На жаль, цяпер некаторыя буйныя спэцыялісты, якія любяць нашу радзіму з-за мяжы, відаць, гэта больш прэстыжна, яны падмяняюць паняцьці радзімы. Вось у мяне брат нарадзіўся ў Ташкенце. Ён жа не зьяўляецца стаўленікам прэзыдэнта Ўзбэкістану. А дзеці ў Нямеччыне — яны ж не зьяўляюцца стаўленікамі Ангелы Мэркель», — сказаў Белаконеў.

На рэпліку вядоўцы, што такія прэтэнзіі, відаць, выстаўляюць маладыя людзі, якія ня памятаюць СССР, Начальнік Генштаба адказаў:

«Ніхто пры гэтым ня кажа, што я школу заканчваў тут, у горадзе Барысаве. Што я прызываўся ў войска Барысаўскім ваенкаматам. У мяне тут пахаваны бацька, тут жыве мая мама.

Пасьля распаду СССР я вярнуўся да сябе дадому. Радзіма — гэта там, дзе твой дом. І яшчэ невядома, хто яго будзе абараняць лепш: я ці тыя, хто пра гэта кажа».

Белаконеў нарадзіўся ў Прыморскім краі Расеі. Ва Ўзброеных Сілах з 1983 году.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031