Даслаць навіну
Знайсці
24.09.2017 / 21:38 11

Дачка зарэзала чэмпіёна СССР па хакеі

Павялічыць выяву

У Маскве быў забіты хакейны галкіпер Віктар Талмачоў, які ў 1960-х гуляў за ЦСКА і зборную СССР. Галоўнай абвінавачванай стала яго дачка, з якой 78-гадовы Талмачоў пражываў у аднапакаёвай кватэры.

У пятніцу, 22 верасня, па паведамленні «МК», участковаму паліцэйскаму патэлефанавала 76-гадовая пенсіянерка і паведаміла, што яе былы муж не выходзіць на сувязь больш за тыдзень. Супрацоўнік паліцыі адправіўся па адрасе Талмачова, дзе дзверы ў кватэру адчыніла яго дачка і заявіла, што былы хакеіст адпачывае ў Закарпацці, ва Украіне.

Аднак участковы паспеў улавіць непрыемны рэзкі пах і запатрабаваў ўвайсці ў кватэру, дзе пабачыў на канапе накрыты брызентам паўраскладзены труп.

Цела паспела значна змяніцца, але медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць наступіла ў выніку колата-рэзаных ран. Дачка Талмачова была адразу ж затрыманая паліцыяй, ёй было прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве. 

Па версіі следства, жанчына нанесла бацьку не менш за два ўдары нажом у вобласць грудной клеткі. Ад атрыманых раненняў 78-гадовы мужчына памёр на месцы.

Родныя Талмачова не выказалі здзіўлення па факце забойства хакеіста ўласнай дачкой. Адносіны жанчыны з сям'ёй былі не самымі лепшымі. Па паведамленнях сваякоў, жанчына ніколі не працавала, прадала сваю кватэру і пераехала да бацькі. Пры гэтым у яе ёсць дачка, якая засталася без жылля.

У апошнія дні ўнучка Талмачова пастаянна стэлефаноўвалася з маці, але тая запэўніла сваю дачку, што Талмачоў з'ехаў ва Украіну.

Гэта не выклікала ніякіх падазрэнняў, бо ён неаднаразова ездзіў адпачываць і лячыцца ў Львоўскую вобласць.

Gazeta.ru

0
Верны / адказаць
25.09.2017 / 12:19
вася чэсных, я сказаў толькі тое што сказаў. У рускіх дзіўная мода прыпісаць чалавеку нейкія словы, а потым тыя словы аспрэчваць.
2
Верны / адказаць
25.09.2017 / 12:25
хвалера, людзі, каторых выхоўваюць як спартсмэнаў, маюць глыбокія парушэньні ў сацыялізацыі. Яны не здольныя да стварэньня нармальных сем'яў, эмацыйна халодныя, празьмерна агрэсыўныя, схільныя да крымінальных учынкаў. Я  выступаю супроць спорта, паколькі зьяўляюся аматарам і прапагандыстам фізычнай культуры. 
0
цень макарона / адказаць
25.09.2017 / 18:05
вяртаюся да аднаго з першых пастоў і стаўлю вернаму верны плюс.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31