Знайсці
24.09.2017 / 19:2713РусŁacБел

Меркель стала ў адзін шэраг з Адэнаўэрам і Колем

ХДС/ХСС набірае на выбарах у Нямеччыне 33%. Сацыял-дэмакраты сабралі 20% — гэта іх найгоршы вынік за ўсе пасляваенныя часы.

8 апошніх гадоў хадэкі і сацдэмы кіравалі Нямеччынай разам, прычым ХДС іграла першую скрыпку.

11% набралі свабодныя дэмакраты і 9% — «зялёныя». Гэтыя партыі, імаверна, складуць наступную кіроўную кааліцыю разам з хрысціянскімі дэмакратамі Меркель. Па колерах партый такую кааліцыю ўжо празвалі «Ямайкай». Лібералы адстойваюць свабоду бізнэсу, гэта максімальна прарынкавая партыя. Зялёныя ж выступаюць за ахову прыроды, гэта таксама максімальна ліберальная партыя ў пытаннях сацыяльных.

Такім чынам, гэта можа быць кааліцыя лібералаў і кансерватараў. Усе гэтыя партыі выступаюць за еўрапейскае адзінства.

Лібералы схільныя да нармалізацыі адносінаў з Расеяй дзеля бізнес-выгад. Зялёныя ж, наадварот, палымяна адстойваюць прыярытэт правоў чалавека ў міжнароднай палітыцы.

З вялікай імавернасцю, Меркель застанецца канцлеркай Нямеччыны на 4-ы тэрмін. Гэта значыць, яна паўторыць гістарычны рэкорд Конрада Адэнаўэра, які адбудаваў Германію пасля нацызму, і Гельмута Коля, які аб'яднаў немцаў у час развалу СССР.

Ультраправая і звязаная з Масквой «Альтэрнатыва для Германіі» набрала 13% і праходзіць у парламент, сведчаць дадзеныя экзіт-полаў. Гэта — трэцяе месца. Ультраправыя прайшлі ў парламент упершыню пасля разгрому нацызму.

Лідар ультраправых у звароце пасля абвяшчэння вынікаў экзіт-полаў параіў кіроўнай кааліцыі апранацца як найцяплей. «Мы выганім фрау Меркель», — сказаў Ёрг Мёйтэн.

Яшчэ адна звязаная з Расіяй партыя — Die Linke, ультралевыя — сабрала 9% галасоў.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031