Знайсці
24.09.2017 / 14:4827РусŁacБел

Нягледзячы на высілкі расійскай прапаганды і спецслужбаў, у Нямеччыне чакаецца перамога Меркель

Расійскія і прарасійскія СМІ канцэнтравалі агонь на «канцлярыне», але гэта не зашкодзілі ёй захаваць ролю лідаркі ў нямецкай палітыцы.

У Германіі пачаліся парламенцкія выбары, па выніках якіх канцлер Меркель можа пераабрацца на чацвёрты тэрмін. Адной з інтрыг выбараў з'яўляецца вынік, які атрымаюць правыя радыкалы з «Альтэрнатывы для Германіі».

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а восьмай раніцы. Па выніках парламенцкіх выбараў будуць вызначаны склад бундэстага і склад урада на наступныя чатыры гады. Усяго ў выбарах бяруць удзел 47 палітычных партый, калі лічыць лідара гонкі ХДС/ХСС адзіным блокам.

Аднак у парламент трапяць, па дадзеных перадвыбарных апытанняў, толькі шэсць з іх.

Паводле апытанняў грамадскай думкі, па выніках выбараў павялічыцца колькасць партый у парламенце. Да ХДС/ХСС, Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), Левай партыі і партыі «Зялёныя», што увайшлі ў парламент у 2013 годзе, далучацца Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) і «Альтэрнатыва для Германіі» (АДГ). Для праходжання ў парламент партыям трэба пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер.

ХДС/ХСС ужо абвясціў, што іх кандыдаткай на пасаду канцлера будзе Ангела Меркель, якая ўзначальвае ўрад з 2005 года. За тыдзень да выбараў пра сваю падтрымку Меркель заявіў 51% нямецкіх грамадзян.

Кандыдатам у канцлеры ад СДПГ стаў Марцін Шульц. З 1994 года ён з'яўляўся членам Еўрапейскага парламента, а з 2012 па 2017 год узначальваў яго ў якасці прэзідэнта. На пачатку выбарчай гонкі, у лютым, Шульц апярэджваў Меркель. Яго хацелі бачыць канцлерам 50% грамадзян, а дзейнага канцлера - толькі 34%. Феномен нечаканай папулярнасці нават назвалі «эфектам Шульца». Аднак да верасня яго рэйтынг упаў да 25%.

Упершыню пасля Другой сусветнай вайны ў парламент можа прайсці праварадыкальная партыя: на 12% галасоў выбаршчыкаў прэтэндуе створаная ў 2013 годзе «Альтэрнатыва для Германіі».

На выбарах у 2013 годзе яна набрала 4,7% галасоў і ў парламент не прайшла. Папулярнасць партыя атрымала на хвалі міграцыйнага крызісу, які пачаўся пасля рашэння Меркель даць прытулак у краіне амаль за 1 млн мігрантаў два гады таму.

АДГ прапануе закрыць межы — уцекачы павінны шукаць прытулку за межамі ЕС; выступае за выхад Германіі з зоны еўра, за паслабленне палітычных інстытутаў Еўрасаюза і вяртанне большасці перададзеных на ўзровень ЕС функцый назад нацыянальным урадам. Таксама АДГ заклікае адмяніць санкцыі супраць Расіі і пачаць цеснае супрацоўніцтва з Масквой.

Апытанка

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

СГ; інф. rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930