Знайсці
23.09.2017 / 10:0713РусŁacБел

Аўтарка кнігі «Гэта Беларусь, дзетка» выйшла замуж — ФОТА з вяселля мары

Мы калісьці распавядалі, што Маша Чаракова знайшла сваё каханне менавіта ў Беларусі, калі пасля магістратуры ў Галандыі прыехала на некалькі гадоў у Мінск — адчуць родны горад.

Маша пражыла ў Беларусі ўсяго восем год, а пасля сям’я пераехала ў Галандыю. Там Маша скончыла школу, універсітэт, там жа падчас студэнцтва пазнаёмілася з будучым мужам Джорджам. Праўда, тады яны яшчэ былі проста сябрамі. Пачуцці з’явіліся толькі праз дзесяць гадоў, у Беларусі, калі Джордж вырашыў наведаць добрую сяброўку і пабачыць яе радзіму.

Пэўны час пара падтрымлівала стасункі на адлегласці [Джордж — швейцарац], ездзілі адно да аднаго, але два гады таму вырашылі недзе асесці і абралі Амстэрдам. А літаральна днямі Маша і Джордж зладзілі вяселле, не захапляцца якім проста немагчыма.

На цырымонію, што праходзіла на пляжы ў Нідэрландах, з’ехаліся госці з шасці краін.

«Вяселле было фантастычным! З Беларусі прыляцелі каля дзесяці нашых сяброў, сям’я. Цырымонія праходзіла ў вельмі вузкім коле, насамрэч, нас і ажаніў наш сябар. А пасля было барбекю, гульні і танцы да раніцы», — кажа Маша.

Мядовы месяц маладыя праводзяць у Грузіі. Дзяцей на гэты час яны пакінулі з бабулямі і дзядулямі.

«Для нас важна пабыць удвох, бо апошнія два з паловай гады мы не былі ў адпачынку разам. Гэта магчымасць па-новаму адкрыць адно аднаго, — прызнаецца Маша. — Мы сумуем па нашых дзецях, але ведаем, што пакінулі іх у надзейных руках. І, канечне ж, ратуе скайп!»

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031