Знайсці
22.09.2017 / 22:0325РусŁacБел

З моманту адкрыцця Эйфелеву вежу наведалі 300 мільёнаў чалавек

У Парыжы Эйфелеву вежу з 1889 года наведалі 300 млн чалавек, паведамляе прэс-служба кампаніі SETE, якая займаецца абслугоўваннем гэтага турыстычнага аб'екта.

Reuters

З гэтай нагоды 28 верасня каля Эйфелевай вежы запланаваная ўнікальная забаўляльная праграма, чакаюцца выступы музыкаў і светлавое шоу. Акрамя таго, як паведамляюць у кампаніі, усім наведвальнікам прапануюць зрабіць фатаграфіі каля Эйфелевай вежы, якія затым будуць размешчаныя на спецыяльнай 12-метровай сцяне ў выглядзе надпісу «300 мільёнаў дзякуй».

Эйфелева вежа, якая з'яўляецца архітэктурнай славутасцю Парыжа, была адкрытая для наведвання ў 1889 годзе. Спачатку яе пабудавалі як часовую канструкцыю для Сусветнай выставы. Вежу павінны былі разабраць, аднак пасля гэта рашэнне адмянілі з-за устаноўленых на ёй антэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930