Знайсці
22.09.2017 / 21:133РусŁacБел

Die Welt: Меркель не падала законных падстаў, калі адкрывала межы для мігрантаў

Нямецкае выданне «Die Welt» напісала пра юрыдычны аналіз, праведзены экспертамі юрыдычнай службы Бундэстага, згодна з якім урад Ангелы Меркель не падаў законных падстаў для прыняцця рашэння аб адкрыцці межаў для бежанцаў.

Гаворка ідзе пра рашэнне канцлера Меркель, якое было прынятае ў 2015 годзе і тычацца адкрыцця межаў для мігрантаў. Эксперты сцвярджаюць, што рашэнні такога роду павінен прымаць парламент, а замест гэтага Ангела Меркель кансультавалася па гэтым пытанні толькі з некалькімі міністрамі, паведамляе Радыё Польшча.

Свабодная дэмакратычная партыя Германіі і партыя «Альтэрнатыва для Германіі» заявілі, што ў тым выпадку, калі яны ўвойдуць у парламент, будзе створаная парламенцкая камісія па аналізе міграцыйнай палітыкі цяперашняга нямецкага ўрада.

Згодна з сацапытаннямі, 60% немцаў хоча, каб было ўстаноўленае абмежаванне на колькасць мігрантаў. 71% апытаных падтрымлівае ўвядзенне больш жорсткага заканадаўства па прадастаўленні прытулку і міграцыі.

24 верасня ў Германіі адбудуцца парламенцкія выбары.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930