Знайсці
22.09.2017 / 18:45РусŁacБел

Улады Лондана не працягваюць ліцэнзію Uber. 40 000 кіроўцаў згубяць працу

Упраўленне транспартам Лондана адмовілася падаўжаць Uber ліцэнзію на права пасажыраперавозак, піша The Verge. Як паведамілі прадстаўнікі ведамства, сэрвіс онлайн-замовы таксі дэманструе «недастатковы ўзровень адказнасці» і грэбуе бяспекай кліентаў.

Кампанія прыйшла ў Лондан пяць гадоў таму. Бягучая ліцэнзія Uber заканчваецца 30 верасня, пасля чаго яна не зможа аказваць паслугі ў сталіцы Вялікабрытаніі.

Насуперак патрабаванням, кажуць гарадскія ўлады, Uber не інфармаваў аб сур'ёзных крымінальных злачынствах, грэбаваў выдачай чэкаў і непразрыста афармляў медыцынскія сертыфікаты.

Больш за тое, кампанія выкарыстоўвала Greyball — таемную праграму, якая вылічала супрацоўнікаў транспартных ведамстваў і не дазваляла ім выклікаць машыну Uber са свайго смартфона, такім чынам замінаючы ўладам збіраць доказы незаконнай дзейнасці.

У падтрымку рашэння ўладаў выказаўся мэр Лондана Садок Хан. «Усе кампаніі ў Лондане павінны гуляць па правілах і прытрымлівацца высокіх стандартаў — у асаблівасці, калі гаворка ідзе пра бяспеку кліентаў, — сказаў ён. — Інавацыйныя паслугі не павінны аказвацца за кошт бяспекі кліентаў».

«3,5 мільёна лонданцаў, якія выкарыстоўваюць наш дадатак, і больш за 40 000 ліцэнзаваных кіроўцаў, якія зарабляюць на жыццё пры дапамозе Uber, будуць ашаломленыя гэтым рашэньнем», — сказаў генеральны менеджар Uber ў Лондане Том Элвідж. На тое, каб падаць апеляцыю, у кампаніі ёсць 21 дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930