Знайсці
22.09.2017 / 17:2716РусŁacБел

У Пружанах кот выратаваў шэсць чалавек

Надзвычайнае здарэнне адбылася 20 верасня ў адным са шматкватэрных дамоў у Пружанах, паведамляюць «Раённыя Будні». 

У чатыры гадзіны ночы дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацый атрымаў трывожны выклік: гарэў жылы чатырохкватэрны дом па вуліцы Свабоды. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, то ўбачылі, што агонь поўнасцю ахапіў веранду першай кватэры, перакінуўся на такую ж драўляную прыбудову другой кватэры і на агульны дах будынка. З агню выратавальнікі вынеслі траіх жыльцоў — двух састарэлых бацькоў, аднаму з якіх было цяжка рухацца без дадатковай дапамогі, і іх нецвярозага сына 1969 г.н. Выйсце было заблакаванае агнём, і пацярпелых выцягвалі з акна. Таксама пажарныя дапамаглі пакінуць памяшканне жыльцам з другой кватэры — маці з пяцігадовым сынам і гадавалай дачкой.

Як расказвае гаспадыня кватэры, адкуль пайшоў агонь, а потым прызнаўся сам яе сын, у якога потым у крыві было выяўлена 1,8 праміле алкаголю, хутчэй за ўсё, першай загарэлася канапа, што стаяла на іх верандзе. Жанчына перад сном выходзіла на вуліцу і заўважыла, што з яе ідзе дым. Дагэтуль там курыў сын, і непатушаны акурак запаліў мэблю. Гаспадыня паліла канапу вадой і вырашыла, што справілася з узгараннем.

Каля чатырох гадзін ночы ў суседзяў узняўся кот, пачаў галасіць і пабудзіў гаспадароў. Хутка было выяўлена, што так ён зрэагаваў на дым, які пранік у суседнюю кватэру. Як сцвярджаюць самі пажарныя, «подзвіг» жывёлы дапамог выратаваць жыцці шасці чалавек.

У выніку пажару агнём пашкоджаныя абедзве веранды і агульны дах будынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930