Знайсці
23.09.2017 / 11:1459РусŁacБел

Начальнік брэсцкай ДАІ: «Кіроўцы, якіх двойчы злавілі без правоў, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці

Начальнік брэсцкай ДАІ Сяргей Талатай расказаў, якія змены чакаюць аўтамабілістаў.

«У заканадаўстве плануюцца сур'ёзныя змены.

Грамадзяне, пазбаўленыя права кіравання, якія дазволілі сабе паўторна сесці за стырно без правоў, будуць прыцягвацца не да адміністрацыйнай, а да крымінальнай адказнасці, —

анансаваў ён у размове з карэспандэнтам «Медыя-Палесся». — Дарэчы, калі ў Англіі, Германіі чалавек, сеў за стырно без права кіравання, — гэта расцэньваецца як сур'ёзнае злачынства. У большасці краін гэта крымінальнае злачынства. Лічу гэта правільным, бо мы ж не ідзем выконваць функцыі хірурга, не маючы адпаведнай адукацыі? Нельга і за руль аўтамабіля садзіцца, не маючы на гэта права!»

Апытанка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930