Знайсці
22.09.2017 / 14:26128РусŁacБел

Вольга Карач: «Бэнээфавец сказаў бабулі, што выража ёй на лбе крыж, калі апазіцыя прыйдзе да ўлады!»

Незвычайную гісторыю распавяла віцебскі палітык Вольга Карач. У фэйсбуку яна пакінула каментар з гісторыяй пра мясцовага лідара БНФ, які гразіўся выразаць крыж на лбе суседкі.

«Наша Ніва» звязалася з Вольгай Карач, каб высветліць дэталі кранальнай гісторыі. Па словах Карач, той выпадак адбыўся яшчэ напрыканцы 1990-х.

У той час лідарам абласной арганізацыі БНФ «Адраджэнне» быў Васіль Шалухін. Карач пацвердзіла, што гісторыя тычыцца менавіта яго.

«Там яны з суседкай штосьці дзялілі на лецішчы — ці то нейкую мяжу не маглі правесці, ці то вырашалі, дзе паставіць плот», — пераконвае Карач.

Сам Шалухін цяпер на пенсіі, ад грамадскай і палітычнай дзейнасці ён даўно адыйшоў.

«У гэтай гісторыі хтосьці штосьці наблытаў: ці то тая бабуля, ці то сама Вольга Карач, — паведаміў «Нашай Ніве» Васіль Шалухін. — Па-першае, канфліктаў з суседзямі ў мяне не было ніколі. А мяжу дзяліць увогуле не было з кім. А па-другое, я б сабе не дазволіў такі выраз пра крыж на лбе нават на эмоцыях!».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930