Знайсці
22.09.2017 / 12:227РусŁacБел

Рух «За cвабоду» запатрабаваў увесці кантроль на мяжы Беларусі і Расіі

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы руху.

У канцы жніўня стала вядома пра знікненне маладога ўкраінца Паўла Грыба. Па сведчаннях сваякоў і самога Грыба, перададзеных праз адваката, ён быў затрыманы невядомымі ў Гомелі і пасля вывезены ў Краснадар. Там расійскія спецслужбы прад’явілі яму абвінавачванне ў тэрарызме. Да гэтага моманту ад беларускага боку няма поўнага афіцыйнага тлумачэння гэтых падзеяў.

Рух «За Свабоду» лічыць, што гэты інцыдэнт і адсутнасць адпаведнай рэакцыі уладаў ставіць пад сумнеў суверэнітэт Беларусі, псуе адносіны з Украінай і міжнародны аўтарытэт нашай краіны, дыскрэдытуе яе як тэрыторыю для бяспечнага знаходжання любых замежных грамадзянаў.

Мы патрабуем ад МУС неадкладна правесці поўнае і ўсебаковае расследаванне знікнення Паўла Грыба, па выніку якога прадставіць публічны даклад. Усе беларускія сілавікі, якія мелі адносіны да інцыдэнту, у выпадку пацвержання незаконнасці іх дзеянняў павінны быць пакараныя.

Рух «За свабоду» таксама прапануе:

Увесці пашпартны кантроль на беларускім баку беларуска-расійскай мяжы (які дэ-факта ўжо дзейнічае па ініцыятыве расійскіх уладаў). Беларусь, беспадстаўна адмаўляючыся ад гэтага кроку, паслабляе абарону сваёй тэрыторыі, не можа гарантаваць бяспеку сваім жыхарам і замежным грамадзянам, якія знаходзяцца ў нашай краіне.

Ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. У адпаведнасці з арт. 3-4 канвенцыі, дзяржава, якая падтрымала дакумент, абавязуецца забяспечыць раследванні гвалтоўных знікненняў, а таксама кваліфікацыю падобных правапарушэнняў як крымінальнага злачынства.

Рух таксама патрабуе ад беларускіх уладаў вярнуцца ў міжнароднае прававое поле, здзейсніць крокі дзеля ўмацавання суверэнітэту і гарантаваць бяспеку беларускіх і замежных грамадзян на тэрыторыі нашай краіны ад пасяганняў замежных спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930