Знайсці
22.09.2017 / 12:139РусŁacБел

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Раніцай 22 верасня выйшаў на волю Уладзімір Някляеў, асуджаны на сем сутак за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» і скіраваную супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», паведамляе Радыё Свабода.

Паплечнікі, актывісты, журналісты, якія сабраліся пад турэмнымі мурамі на завулку Акрэсціна, сустрэлі вязьня воклічамі «Жыве Беларусь!».

Някляеў сказаў, што з турмы заўсёды радасна выходзіць, але агульны настрой не вельмі добры. Паводле яго, ад сваіх рэгулярных арыштаў улады чакаюць, што калі-небудзь «выцягнуць паэта наперад у белых тапках». І дадаў: каб у адзін з дзён кроў пайшла не носам, а ў мозг, іх мара, магчыма, і збылася б».

Паэт таксама расказаў некаторыя падрабязнасці свайго затрыманьня. На 9.50 раніцы 15 верасня ў яго быў талон да доктара. Яго схапілі па дарозе ў клініку, дакладна ведаючы, куды і ў колькі ён будзе накіроўвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930