Знайсці
22.09.2017 / 12:02РусŁacБел

Генпракурор пра справу затрыманага пастаўшчыка тэхнікі ў Туркменістан: Вывеў не менш за $2 мільёны

Аляксееў паказвае Мясніковічу праект будучага сэрвіснага цэнтра

Затрыманы ў красавіку сілавікамі бізнэсмен Эрнест Аляксееў, атрымаўшы аплату за пастаўленую тэхніку МАЗ у Туркменістан, вывеў на рахункі афіляваных структур не менш за 2 мільёны даляраў, заявіў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк на міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне ілжэпрадпрымальніцтву і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці» ў пятніцу ў Мінску, паведамляе Tut.by.

У цяперашні час Аляксееў заключаны пад варту. Накладзены арышт на яго маёмасць. «Але нават таго, што мы канфіскоўваем — кафэ, катэджы, машыны, ўчасткі — не хопіць, каб ён пагасіў шкоду», — сказаў генпракурор.

Канюк канстатаваў, што ў цяперашні час галоўная праблема для сілавікоў— гэта пакрыццё шкоды ў поўным аб'ёме. «Распаўсюджаная практыка, калі распачынаецца крымінальная справа ў дачыненні да чалавека, які здзейсніў эканамічнае злачынства, і пачынаюцца рухі цела па рэалізацыі нерухомасці, транспартных сродкаў і гэтак далей. Усе гэтыя здзелкі прызнаюцца непраўдзівымі. Пакрываць шкоду прыйдзецца ў поўным аб'ёме», — канстатаваў генпракурор.

Справа Аляксеева разглядаецца ў межах кампаніі па пагашэнні праблемнай дэбіторскай запазычанасці буйных дзяржкампаній. Як раней паведамлялася, да вырашэння праблемы вяртання завіслі 500 млн даляраў ужо падключылася Рада бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930