Знайсці
22.09.2017 / 11:235РусŁacБел

«Метэаўмовы на выходных будуць ідэальныя»: у Беларусь ідзе бабіна лета

Фота Сяргея Гудзіліна

Дзень восеньскага раўнадзенства адзначыцца пачаткам працяглай хвалі «бабінага лета». Дзякуючы скандынаўскаму антыцыклону, у выходныя надвор'е будзе «мільён на мільён» — гэта калі на небе мала аблокаў, яркае сонца, выдатная бачнасць і інтэнсіўны прагрэў паветра.

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Плануйце свой адпачынак на выходныя з улікам ідэальных метэаўмоў», — адзначыў ён.

У суботу, 23 верасня, пераважна без ападкаў, толькі па поўдні Беларусі будзе адчувацца ўплыў маларухомага франтальнага раздзелу. Там пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература ноччу ад + 7°С па поўначы да + 16°С па поўдні, днём +17 + 23°С.

У сталіцы ў суботу прагназуецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў Тэмпература ноччу +9 +11°С, днём +18 +20°С.

У нядзелю, 24 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +6 + 13°С, днём +14 +21°С.

У Мінску ў нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў Тэмпература ноччу +8 + 10°С, днём +17 +19°С.

Такім жа будзе і пачатак наступнага тыдня.

У панядзелак, 25 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе Беларусі невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +5 +12°С, днём +14 +21°С.

26-27 верасня — пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +4 +11°С, максімальная днём +15 +20°С.

У чацвер, 28 верасня, таксама без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +3 +10°С, днём +13 + 19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930