Знайсці
22.09.2017 / 08:5648РусŁacБел

Макей прапануе ЗША, ЕС, Расіі і Кітаю сустрэцца ў Мінску

На перамовах у Мінску, 2015 год.

Беларусь заклікае паставіць кропку ў халоднай вайне і прапануе пляцоўку для глабальнага перамоўнага працэсу, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, выступаючы з трыбуны Генеральнай Асамблеі ААН.

Міністр, у прыватнасці, нагадаў пра ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб правядзенні новага перамоўнага працэсу па аналогіі з Хельсінкскім працэсам 70-х.

«Зразумела, з разуменнем тых праблем і пагроз, якія актуальныя для ўсіх нас сёння. Неабходна казаць аб своеасаблівым пашырэнні і пераасэнсаванні гэтага фармату. Мы прапануем, каб ключавыя глабальныя гульцы, перш за ўсё Кітай, Расія, ЗША, дзяржавы Еўрапейскага саюза, пачалі дыялог пра стратэгічнае бачанне новых канструктыўных адносін. Беларусь са свайго боку гатова даць пляцоўку для працэсу. Мы гатовыя выканаць гэтую задачу так жа адказна, як Беларусь гэта робіць на працягу апошніх гадоў у рамках намаганняў па рэгуляванні крызісу ва Украіне. Мінск гатовы стаць мостам, што звязвае старое з яшчэ не народжаным», — цытуе словы Уладзіміра Макея БелТА.

Ён мяркуе, што дамоўленасці па выніках такога дыялогу паставілі б кропку ў апошняй эпахальнай вайне — халоднай вайне — і маглі б быць пасля рэалізаваныя пры актыўным падключэнні ААН. «Тым самым мы б павярнулі назад тэндэнцыю нарастання палітычнай фрагментацыі ў свеце», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930