Знайсці
21.09.2017 / 14:4710РусŁacБел

На курсы ўкраінскай мовы ў Мінску запісалася рэкордная колькасць ахвотных 

55 чалавек запісаліся на курсы ўкраінскай мовы ў Мінску. Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў выкладчык курсаў Ягор Дзёбік.

Запіс працягваецца, да пачатку заняткаў застаецца два тыдні.

Ініцыятыва арганізацыі курсаў належыць Таварыству беларускай мовы (ТБМ). Старшыня ТБМ Алег Трусаў у размове з «Нашай Нівай» расказаў: «У нас ужо існуюць курсы польскае мовы праз беларускую, таму мы вырашылі прапанаваць новаму ўкраінскаму амбасадару Ігару Кізіму арганізаваць такія ж курсы ўкраінскай. Яны з радасцю пагадзіліся і нават адшукалі выкладчыка, які добра валодае і беларускай, і ўкраінскай мовамі», — распавёў спадар Трусаў.

Бясплатныя заняткі пачнуцца 6 кастрычніка і, як плануецца, будуць праходзіць штопятніцу з 18:00 да 19:30. Але офіс ТБМ па вуліцы Румянцава, 13 замалы для такой колькасці ахвотных, таму арганізатары гатовыя разгледзець іншыя варыянты. Калі вы маеце ідэі, дзе маглі б праходзіць курсы, або калі вы ўласнік нейкай прасторы і гатовыя там прыняць курсы, пішыце на адрас [email protected].

Запісацца на курсы і атрымаць больш дэтальную інфармацыю можна па тэлефонах:

  • (029) 605-56-35 (выкладчык Ягор Дзёбік)
  • (017) 263-85-11 (Таварыства беларускай мовы)

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера