Знайсці
21.09.2017 / 13:44РусŁacБел

У пятніцу на цэлы дзень перакрыюць рух на ўчастку вуліцы Леніна ў Мінску

Участак вуліцы Леніна будзе перакрыты ў Мінску заўтра 22 верасня, паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Мінска.

Рух будзе закрыты ў абодвух напрамках з 6.00 да 24.00 на ўчастку вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вул. Кірава. Будзе арганізаваны аб'езд па вуліцы Энгельса ад Кірава да вул. Карла Маркса, а таксама па іншых сумежных вуліцах.

22 верасня на вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава пройдзе экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля», прысвечаная Еўрапейскаму тыдню мабільнасці. У 21.00 адбудзецца велапрабег па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера