Знайсці
21.09.2017 / 12:402РусŁacБел

Ужо сёння — першы сольны канцэрт Вольскага ў Мінску за сем гадоў

21 верасня а 19.00 — доўгачаканы сольны канцэрт Лявона Вольскага, першы ў Мінску за апошнія сем гадоў. Вольскі выступіць у клубе «Прайм Хол» з праграмай «Белая яблыня грому».

Гэта другі сольны альбом Лявона Вольскага, зборнік з 12 песень, створаных на вершы класікаў нашай літаратуры. 

Яшчэ засталося некалькі квіткоў, раім скарыстаць магчымасць і набыць: хто ведае, калі наступны раз з'явіцца такая магчымасць!

Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Інфалінія: +375(33) 661 14 32.

Папярэдні сольны канцэрт Вольскага ў Мінску праходзіў у 2010 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера