Знайсці
21.09.2017 / 09:4262РусŁacБел

Расійскія войскі пакідаюць Беларусь ФОТАФАКТ

На чыгуначнай станцыі Верайцы пад Асіповічамі пачалася пагрузка расійскай вайсковай тэхнікі, якая была задзейнічаная ў расійска-беларускіх вучэннях «Захад-2017» на палігоне Асіповіцкі, паведамляе Радыё Свабода.

21 верасня на станцыі Верайцы, што за 10 кіламетраў ад палігону «Асіповіцкі», загружаюць эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай. На станцыі каля 50 танкаў рознай мадыфікацыі. 37 з іх ужо пагружаныя.

Звезены да тэхнікі з рыштункам і кардоннымі каробкамі асабовы склад салдат. Грузяць тэхніку пад дажджом. Уся тэхніка без апазнавальных знакаў (апроч нумароў) і без аховы.

Паводле мясцовых жыхароў, тэхніка з палігона, на якім праходзілі расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017», прыбыла сваім ходам напярэдадні надвячоркам. Пагрузка працягваецца больш за 12 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930