Знайсці
21.09.2017 / 06:3146РусŁacБел

Ксенія Сабчак мае намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць праз паўгода — 18 сакавіка 2018-га. Кандыдатура Сабчак у якасці спарынг-партнёра падабаецца ў Крамлі. Улады хочуць забяспечыць яўку на выбары, увагу да іх. У той жа час у Пуціна хочуць, каб кандыдатам ад апазіцыі стаў нехта, далёкі ад клопату і каштоўнасцей шараговага расіяніна. Між тым старая псеўдаапазіцыя — Зюганаў і Жырыноўскі — прыелася.

Тым часам пакуль Сабчак беспаспяхова шукае начальніка перадвыбарчага штаба. З прапановай яго ўзначаліць яна звярталася да гендырэктаркі канала «Дождь» Наталлі Сіндзеевай, стваральніка фонду «Спід.Цэнтр» Антона Красоўскага, журналіста Міхаіла Зыгара, паліттэхнолага Станіслава Бялкоўскага ды іншых. Але ніхто з іх не пагадзіўся працаваць на кампанію Сабчак, піша расійская служба Бі-бі-сі.

Пры гэтым два чалавекі з тых, каму тэлевядучая прапаноўвала гэту пасаду, распавялі, што ідэю вылучыцца ў прэзідэнты журналістцы падказалі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Па іх словах, праект ёй спадабаўся, але бюджэту не выдзелілі, таму на дадзены момант няма яснасці, за што яна збіраецца весці перадвыбарчую кампанію.

«Сабчак такі чалавек, што пойдзе на выбары, толькі калі Пуцін скажа ёй: «трэба». А калі ён так не скажа, то яна не пойдзе», — заявіў былы супрацоўнік Крамля.

Сама Сабчак не пацвердзіла, што пойдзе на выбары, але і не адмаўляла гэтага. Яна заявіла, што вымушаны адпачынак на канале «Дождь» звязаны з тым, што займаецца новым журналісцкім праектам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера