Знайсці
20.09.2017 / 20:3611РусŁacБел

Руская суполка Латвіі страшыць масавымі пратэстамі

Прадстаўнік Рускага саюза Латвіі Міраслаў Мітрафанаў заявіў, што яго арганізацыя «будзе вымушаная адказаць на любыя пагрозы ў адрас рускіх школ». Як лічыць актывіст, ідэя Нацыянальнага аб'яднання аб пераводзе навучання выключна на латышскую мову з'яўляецца перадвыбарным ходам і спробай схаваць «адсутнасць якіх-небудзь станоўчых вынікаў дзейнасці», паведамляе Delfi.

Мітрафанаў адзначыў, што руская суполка Латвіі адкажа масавымі пратэстамі на спробы выкараніць білінгвальнае навучанне. Шмат у чым, паводле яго слоў, развіццё сітуацыі будзе залежаць ад дзеянняў урада з Марысам Кучынскісам на чале. «Яны або падыграюць нацыяналістам і зробяць яшчэ адзін недружалюбны крок у адносінах да рускіх школ, або ім хопіць розуму не дапусціць эскалацыі сітуацыі, выкінуць гэты праект у сметніцу», — сказаў Мітрафанаў.

«Вядома, латышскую мову трэба ведаць і вучыць, але правы нацменшасцяў на атрыманне адукацыі на сваёй роднай мове ва ўсім свеце лічацца адным з прынцыпаў дэмакратыі», — дадаў член праўлення Рускага саюза Якаў Плінер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930