Знайсці
20.09.2017 / 19:226РусŁacБел

Імя Мухамед увайшло ў дзясятку самых папулярных імёнаў для немаўлят у Англіі

Імя Мухамед увайшло ў дзесятку самых папулярных імёнаў нованароджаных у Англіі і Уэльсе, паведамляе ВВС са спасылкай на даныя Нацыянальнай статыстычнай службы Вялікабрытаніі (ONS).

Гэта імя заняло восьмае месца і пацясніла па папулярнасці імя Уільям. У 2016 годзе ў Англіі і Уэльсе імем Мухамед назвалі 3908 хлопчыкаў.

На першым месцы знаходзіцца імя Олівер (6623 нованароджаных), далей ідзе Гары (5263 хлопчыка). Трэцяе месца займае Джордж (5263 нованароджаных), на чацвёртым месцы знаходзіцца Джэк (4751 хлопчык). Пяцёрку самых папулярных мужчынскіх імёнаў замыкае імя Джейкаб (4751 нованароджаны).

Сярод імёнаў для дзяўчынак лідарам стала імя Алівія (5017 нованароджаных). На другім месцы знаходзіцца Амелія (4777 дзяўчынак). Далей — Эмілі (3551 нованароджаная). Чацвёртае месца займае імя Ісла (3476 дзяўчынак). Замыкае пяцёрку самых папулярных жаночых імёнаў Эйва (3285 нованароджаных).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера