Знайсці
20.09.2017 / 18:511РусŁacБел

У Беларусі плануюць дазволіць продаж тавараў у сацсетках

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выступае за тое, каб дазволіць як юрыдычным асобам, так і індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць магчымасці сацыяльных сетак для продажу тавараў пры ўмове, што будуць выконвацца патрабаванні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.

Пра гэта паведаміла сёння начальнік упраўлення гандлю, прамысловага і аграпрамысловага комплексу МАРГ Віялета Бразоўская на другой канферэнцыі вытворцаў і прадаўцоў Trade Dialog, якая праходзіць 20-21 верасня ў Мінску, перадае БЕЛТА.

«Паступаюць прапановы бізнэсу ў частцы спрашчэння і скасавання залішняга рэгулявання інтэрнэт-гандлю. З улікам неабходнасці стварэння ўмоваў для развіцця айчыннай e-commerce трэба сыходзіць ад жорсткага рэгулявання. Напрыклад, неабходна стварыць умовы для больш актыўнага развіцця так званых маркетплэйсаў (анлайн-маркет). Гэта свайго роду гандлёвыя цэнтры, у якіх размешчаныя невялікія крамы, толькі ў інтэрнэце», — распавяла Бразоўская.

Яна таксама канстатавала, што ў праекце абноўленага закона «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь» ўведзена новая форма гандлю — дыстанцыйная.

«Гэта гандаль, які ажыццяўляецца без кантакту прадаўца і пакупніка. Таксама адно з патрабаванняў, якое будзе ўстаноўленае для інтэрнэт-гандлю, — заказ на набыццё тавару толькі праз электронны кошык. Гэта і абарона правоў спажыўцоў, і празрыстасць прадаўца», — патлумачыла начальнік упраўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930