Знайсці
20.09.2017 / 18:0728РусŁacБел

Што за незвычайны камуфляж на Віктару Лукашэнку? Разбіраемся

У час закрыцця вучэнняў «Захад-2017», Віктар Лукашэнка з'явіўся на палігоне ў камуфляжы, якога не было ні ў каго побач. Гэтая форма не вельмі падобная да статутнай «Лічбы».

president.gov.by

Але цяпер паняцце «статутная форма» для сухапутных падраздзяленняў фактычна не існуе. Па статуце апранаюцца, скажам, толькі салдаты тэрміновай службы — ім форму прадастаўляе дзяржава, — а таксама пагранічнікі, мытнікі.

Афіцэры і кантрактнікі абіраюць сабе форму, сыходзячы з практычнасці. Звычайна гэта камуфляжы вытворчасці беларускай фірмы Garsing.

Cкажам, у міліцэйскую практыку нароўне са статутнай цёмна-сіняй формай даўно ўвайшоў камуфляж MultiCam ад таго ж Garsing.

Дык а што за форма на Віктары? Гэта таксама Garsing, куртка «Панцыр», якая прадаецца на афіцыйным сайце за 160 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930