Знайсці
20.09.2017 / 16:5235РусŁacБел

Акцёр Морган Фрымэн запісаў зварот з заклікам процістаяць расійскай пагрозе

Амерыканскі акцёр Морган Фрымэн запісаў відэазварот ад імя новай грамадскай арганізацыі «Камітэт у падтрымку расследавання Расеі». Фрымэн заклікаў Трампа абараніць краіну ад расейскай змовы з мэтай падрыву Амерыкі.

У ЗША з'явілася некамерцыйная няўрадавая арганізацыя «Камітэт у падтрымку расследавання Расеі» (Committee to Investigate Russia, CIR).

Відэаролік са зваротам ад імя арганізацыі запісаў амерыканскі акцёр і рэжысёр, уладальнік «Оскара» Морган Фрымэн.

«На нас напалі. Мы вядзём вайну», — кажа Фрымэн на першых секундах відэазапісу, апублікаванага на сайце і ў Twitter арганізацыі.

«Шматлікія пакаленні людзей змагаліся, абараняючы дэмакратыю. Зараз наша чарга. Паглядзіце, як Морган Фрымэн тлумачыць расійскі сцэнар па падрыве ЗША», — гаворыцца ў подпісе да роліка.

«Уявіце такі кінасцэнар: былы агент КДБ, раззлаваны тым, што яго Радзіма развалілася, задумвае помсту. Карыстаючыся хаосам і блытанінай, ён узбіраецца па кар'ернай лесвіцы ў постсавецкай Расіі і становіцца прэзідэнтам. Ён уводзіць аўтарытарны рэжым. А затым звяртае ўвагу на свайго заклятага ворага — Злучаныя Штаты. І як сапраўдны агент КДБ, ён выкарыстоўвае кіберзброю для нападу на дэмакратыю па ўсім свеце. Выкарыстоўваючы сацыяльныя медыя для распаўсюджвання прапаганды і лжывай інфармацыі, ён спараджае ў людзей у дэмакратычных грамадствах недавер да іх СМІ, да іх палітычных працэсаў і да іх суседзяў. І ён выйграе», — кажа Фрымэн.

«Гэты шпіён — Уладзімір Пуцін. І гэта не кінасцэнар», — працягвае акцёр.

Далей Фрыман заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа распавесці амерыканцам праўду, прызнаць умяшанне Расіі ў выбары 2016 года і, па прыкладзе папярэдніх пакаленняў, абараніць дэмакратыю і працягнуць барацьбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930