Знайсці
20.09.2017 / 16:2821РусŁacБел

Улады Іспаніі распачалі арышты, каб сарваць рэферэндум у Каталоніі

Грамадзянская гвардыя Іспаніі правяла спецаперацыю ў Каталоніі, скіраваную на зрыў рэферэндуму аб незалежнасці. Паліцыянты шукалі падрыхтаваныя для рэферэндуму бюлетэні.

Паліцыянты затрымалі шэраг чыноўнікаў, у тым ліку намесніка віцэ-старшыні каталонскага Жэнералітата (урада) Жузэпа-Марыю Жовэ. Усяго затрымана 16 асобаў.

У будынку ўрада і іншых установах прайшлі ператрусы.

Каталонская паліцыя супраціву не аказвала. Але некалькі тысяч дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Барселоны ды іншых каталонскіх гарадоў. Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон склікаў экстраннае пасяджэнне выканаўчага камітэта ўрада.

Улады Каталоніі прызначылі «рэферэндум аб незалежнасці» на 1 кастрычніка. Цэнтральныя ўлады яго прызналі незаконным.

Наступныя 10 дзён будуць вырашальнымі для Каталоніі.

Апытанка

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930