Знайсці
20.09.2017 / 13:3641РусŁacБел

Лукашэнка на вучэннях: «Калі снарад у адно месца — двух адразу не стане»

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Спробы дыскрэдытацыі беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017» былі вельмі непрафесійнымі, усе войскі пасля вучэнняў вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі, заявіў 20 верасня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Не разумею, навошта было дыскрэдытацыю вучэнняў рабіць. Хоць бы навучыліся гэта рабіць прафесійна», — цытуе словы кіраўніка краіны Tut.by.

«Што б змянілі каля 5 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія павінны былі ўзяць удзел у вучэннях на тэрыторыі Беларусі? — задаў Лукашэнка рытарычнае пытанне. — 75 тысяч — армія Беларусі. І ў выпадку нападу з заходняга напрамку, перш за ўсё пачынае вайну беларускае войска. І праз некаторы час сюды сцягваюць узброеныя сілы Расіі. Калі мы такія агрэсары, то Захад павінен баяцца Беларусь з яе 75-тысячным войскам».

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што калі Беларусі трэба будзе прыцягнуць расіянаў сабе на дапамогу, то гэта будзе зроблена імгненна.

«І мы на гэтых вучэннях гэта адпрацавалі. Мы гэта не ўтойваем. Але нападаць мы ні на каго не збіраемся. Але калі нам дадуць па мордзе, мы адкажам», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падкрэсліў, што ўсе задачы, якія ставіліся перад удзельнікамі вучэнняў, выкананыя.

«Няхай жывуць спакойна на Захадзе. Мы не будзем ваяваць супраць каго б там ні было, калі нас ніхто не кране. Гэтая самая вялікая гарантыя.

Мы напакутаваліся ад вайны. Мы — не агрэсіўная дзяржава. Мы не хочам ваяваць. З нашай зямлі ніколі не зыходзілі войны. Мы толькі ад іх пакутавалі. Я як прэзідэнт хачу, каб наш народ разумеў, што калі раптам нешта здарыцца, то ў нас ёсць, чым абараніць свае сем'і і дзяцей. Я хачу звычайнай чалавечай бяспекі. І ніякай атакі ад нас не чакайце. Асабліва ва Украіне», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што кіраўнікі Беларусі і Расіі загадзя дамовіліся аб асобным ўдзеле ў вучэннях «Захад-2017».

«Першапачаткова мы планавалі, што будзем разам у Барысаве. Але потым вырашылі, што Пуцін на поўначы ў Ленінградскай вобласці, а я ў цэнтры. Я рады, што мне даверылі асноўную пляцоўку вучэнняў», — заявіў ён.

«Калі снарад у адно месца — двух адразу не стане», — пажартаваў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што тыя мэты, якія ставіліся перад вучэннямі, дасягнуты, падкрэсліўшы, што ўдзельнікі «паказалі здольнасць нашых узброеных сілаў Беларусі і Расіі па абароне саюза і інтарэсаў нашых дзяржаў».

«Гэта сапраўды была дэманстрацыя нашых магчымасцяў. Без гэтага нельга. Я нават не магу ва ўласцівай сабе манеры вызначыць недахопы гэтых вучэнняў. Усё было на высокім узроўні. І гэтыя вучэнні не насілі паказушны характар. Гэта былі абсалютна практычныя дзеянні. Такія, якія будуць, калі, не дай бог, пачнецца вайна», - заявіў Лукашэнка.

Фота Дар'і Буракінай

***

Кіраўнік краіны ў апошні дзень вучэнняў «Захад-2017» пабываў на палігоне «Барысаўскі», прыбыўшы на палігон на верталёце. З назіральнай пляцоўкі ён ацаніў «поле бою» не праз бінокль, а праз экран манітора, карцінку на які перадаваў запушчаны беспілотнік - беларускай распрацоўкі, ўдакладнілі вайскоўцы.

Лукашэнка агледзеў рухомы пункт упраўлення камандуючага РГВ (с). Гэты браніраваны аўтамабіль айчыннай вытворчасці абсталяваны самымі сучаснымі сродкамі сувязі, якія дазваляюць кіраваць войскамі непасрэдна ў руху. «Малайцы! За кароткі прамежак часу зрабілі добрую сістэму», — адзначыў ён

На палігоне адпрацоўваліся ўзгодненыя дзеянні разнастайных сіл і сродкаў узброеных сіл Беларусі і Расіі па адбіцці наступу ўмоўнага праціўніка, правядзенні контратакі і далейшым яго разгрому. У ходзе розыгрышу тактычных эпізодаў праходзілі апрабацыю новыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі абароннага сектара эканомікі Беларусі: лёгкабраняваных аўтамабілі «V1» (МЗКЦ), бронетранспарцёр «Кайман», радыёэлектронныя стрэльбы для барацьбы з мультыкоптэрамі (ААТ «КБ Радар»), а таксама мадэрнізаваныя танкі Т-72 БМ3.

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам за вучэннямі на палігоне назірлі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Чакалася і прыбыццё міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, пра гэта заяўлялі ў абаронных ведамствах дзвюх краін, аднак па невядомай прычыне кіраўнік Мінабароны РФ праігнараваў наведванне палігона «Барысаўскі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930