Знайсці
20.09.2017 / 14:038РусŁacБел

Меланія Трамп хоча судзіцца праз жарты харватаў

Жанчына пагражае судом за рэкламныя шчыты з яе фота і «здзеклівым» тэкстам. 

Харвацкая школа, дзе вучаць англійскую мову, размясціла ў Заграбе плакаты з першай лэдзі ЗША. На іх Меланія Трамп стаіць на фоне амерыканскага сцяга, а побач — слоган: «Толькі ўявіце, як далёка вы можаце пайсці, калі хоць трошку валодаеце англійскай».

Той самы плакат.

Цікава, што Меланія нарадзілася ў былой Югаславіі. У ЗША пераехала ў 1996 годзе, каб працаваць там мадэллю, і праз два гады пазнаёмілася з Дональдам Трампам.

Рэкламу першая лэдзі ЗША ўспрыняла як здзек і папрасіла юрыста з гэтым разабрацца. Учора білборды знялі, але адвакат не выключае, што справа можа дайсці да суда.

Прадстаўнік школы Айвіс Бурык шкадуе, што іх рэкламу ўспрынялі як здзек, і ўпэўнівае, што яны, наадварот, хацелі прадставіць Меланію выключна як узор для пераймання.

Хто з іх мае рацыю?

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930