Знайсці
20.09.2017 / 12:378РусŁacБел

Лукашэнка пра небяспеку прысутнасці расійскіх войскаў у Беларусі: Трэба супакоіцца

 Фота Дар'і Буракінай

Аляксандр Лукашэнка раіць супакоіцца тым, хто баіцца прысутнасці на беларускай тэрыторыі расійскіх войскаў у ходзе сумесных вучэнняў «Захад-2017». Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам пасля назірання за ходам вучэнняў.

Прадстаўнік нямецкага тэлебачання пацікавіўся, ці можа даць кіраўнік беларускай дзяржавы гарантыю, што расійскія войскі пакінуць тэрыторыю Беларусі па завяршэнні вучэнні. «Па-мойму, гэтыя гарантыі ўжо дадзены шмат разоў яшчэ да гэтых вучэнняў», - падкрэсліў беларускі лідэр.

Ён адзначыў, што і на папярэднія падобныя вучэнні прыцягваліся расійскія войскі прыкладна ў такой жа колькасці. «Трэба супакоіцца вашым сябрам. Перадайце ім: хай жывуць спакойна, мы не будзем ваяваць супраць каго б там ні было, калі нас ніхто не будзе чапаць. Гэта самая вялікая гарантыя», - заявіў Лукашэнка.

Што тычыцца прысутнасці расійскіх войскаў, ён запэўніў, што праз тыдзень гэтае пытанне адпадзе само па сабе. «Вы не хвалюйцеся, мы не агрэсіўная дзяржава, мы і так напакутаваліся ад вайны, і вы таксама, хоць вы і ваявалі супраць нас, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму ні вы не хочаце ваяваць, я думаю, а мы тым больш не хочам. Мы толькі-толькі аднавілі даваенны ўзровень насельніцтва. З нашай зямлі ніколі не знікалі войны. Мы толькі ад іх пакутавалі».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што хоча, каб беларускі народ разумеў, што ў выпадку чаго ў дзяржаве ёсць чым абараніць сваіх людзей і сям'і. «Я хачу звычайнай чалавечай бяспекі, да якой імкнуцца ўсе дзяржавы. Ніякай атакі вы ад нас не чакайце - ні ў Германіі, ні ў Польшчы, ні ў краінах Балтыі, а тым больш у роднай Украіне», - падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера