Знайсці
20.09.2017 / 11:54РусŁacБел

Басейн у Брылевічах цяпер працуе круглыя суткі

Фота Дзмітрыя Брушко

Новы басейн «Дружба», які знаходзіцца ў жылым раёне Брылевічы, з 18 верасня перайшоў на кругласутачны рэжым працы, паведамілі «Мінск-Навінам» у адміністрацыі Маскоўскага раёна.

У начны час басейн працуе з 0:00 да 6:00. Разавыя абанементы на начныя сеансы можна загадзя набыць у касе басейна. Час работы касы: з 6:30 да 21:00.

«Дружба» адкрылася 18 жніўня. З верасня аб'ект перайшоў на працу ў поўным аб'ёме - з 7:00 да 23:00. У ранішнія гадзіны тут прадугледжаныя заняткі для дзяцей з ДЮСШ «Няптун» і клуба Аляксандры Герасімені. Таксама будуць праходзіць навучанне плаванні вучні малодшых класаў школ Маскоўскага раёна. Басейн прыстасаваны і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Кошт разавага наведвання для дарослых - 6,5 рубля, для дзяцей - 5 рублёў. 8 заняткаў у месячным абанеменце каштуюць 52 рублі, 4 - 26 рублёў.

Кожную гадзіну басейн можа прымаць па 70 наведвальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930