Знайсці
20.09.2017 / 11:09РусŁacБел

«Мы далі кожнаму ўдзельніку карт-бланш». На разагрэве ў Depeche Mode выступіць гурт Black Line

Гэты музычны калектыў пакуль выпусціў толькі адну дэбютную пласцінку — праўда, цяпло прынятую публікай, — а ўжо грае на разагрэве ў легендарных Depeche Mode. Як жа так атрымалася? Раскрываем сакрэт поспеху групы Black Line, якая выступіць разам з «Дэпешамі» на Менск-Арэне 13 лютага.

Здзіўленне рассейваецца, варта толькі ўбачыць імёны ўдзельнікаў Black Line. У складзе — асобы, знакавыя для электроннай сцэны. Black Line — гэта сайд-праект Дугласа Макарці і Бона Харыса з Nitzer Ebb, Пола Баркера з Ministry, а таксама Cyrusrex. З групай супрацоўнічаюць бэк-вакаліст Skinny Puppy Марк Уолк і сесійны Бубнач Depeche Mode Крысціян Айгнер. Як кажуць самі музыкі, удзел у праекце свабодны: кожны прыходзіць, калі ў яго ёсць цікавыя ідэі, і сыходзіць, калі хоча адпачыць.

Цяперашні праект музыкі лічаць, з аднаго боку, лагічным працягам сваёй творчасці, але з другога — чымсьці прынцыпова новым для сябе:

— Black Line шмат у чым блізкі да вяршыні, да якой мы імкнуліся разам. Па іроніі лёсу для гэтага спатрэбілася значная колькасць іншых удзельнікаў. Такі адкрыты падыход да творчасці моцна адрозніваецца ад усяго, што мы рабілі індывідуальна або калектыўна раней. Мы далі кожнаму карт-бланш рухацца туды, куды ён хоча.

Акрамя таго, як адзначае і слухач, і ўдзельнікі праекта, яго арыгінальнасць не абмяжоўваецца нестандартным стаўленнем да працы. Сама музыка жывая свежымі ідэямі і цікавымі хадамі. Вось як Black Line тлумачаць гэты запал да эксперыментаў:

— Мы сябруем ці хаця б знаёмыя з амаль кожнай электронным гуртом і артыстам у Лос-Анджэлесе. Мы ўсе дзеці свайго часу, і наша галоўная ідэя ў тым, каб рухацца наперад і кідаць выклік сабе і сваёй аўдыторыі. І нават калі не ўсе эксперыменты будуць ўдалымі, хай нас лепш абвінавацяць у тым, што мы ідыёты, якія не ведаюць сваю аўдыторыю, чым мы будзем ціхенька сядзець у бурбалцы самаўпэўненасці.

Піянераў EBM-брытанскай сцэны гурт Nitzer Ebb з Depeche Mode звязвае даўняе плённае супрацоўніцтва: gершыя супольныя канцэрты яны пачалі даваць яшчэ ў 1987 годзе. А ў туры 2010 года Nitzer Ebb гралі на разагрэве ў Depeche Mode падчас выступаў у нашых суседзяў — у Кіеве, Санкт-Пецярбургу і Маскве. Арганізатары гастроляў палічылі, што менавіта славянская публіка лепш за ўсё ацэніць іх музыку. Прыйшоў час і менчукам пачуць Black Line жыўцом.

Depeche Mode пры падтрымцы Black Line 13 лютага выступіць на «Мінск-арэна». Пачатак у 20.00.

Кошты квіткоў: ад 80 да 320 рублёў.

Купіць квіткі можна на сайце арганізатара мерапрыемства — канцэртнага агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт» http://atomenter.by/ (без камісіі), на сайтах білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера