Знайсці
20.09.2017 / 06:3717РусŁacБел

«Калі знайшоў, што піць, можа пратрымацца да 7 сутак»: у Белавежскай пушчы пяты дзень шукаюць 10-гадовага хлопчыка

Максім Мархалюк з Новага Двара, што ў Свіслацкім раёне, згубіўся ў Белавежскай пушчы ў мінулую суботу ўвечары. Хлопчыка адразу ж сталі шукаць. Спачатку бацькі, затым да пошукаў падключыліся МНС, міліцыя, леснікі, ваенныя і памежнікі.

Вёска Новы Двор знаходзіцца каля Белавежскай пушчы - да самых дамоў падступае лес. Мясцовыя дзеці гэтыя месцы ведаюць, пісаў Tut.by.

Максім знік у суботу ўвечары. Цэлы дзень да гэтага катаўся на ровары, а потым накіраваўся на «базу». Так хлапчукі называюць будан у лесе. Моцнае драўлянае збудаванне, падобнае на альтанку, пазбівалі яшчэ гадоў пятнаццаць назад, і яно стала ўлюбёным месцам вясковай дзятвы.

Яшчэ а палове сёмай вечара ў суботу яго бачылі каля дома. Мама хлопчыка, прыгатаваўшы вячэру, стала клікаць сына дадому. Але сына нідзе не было. Патэлефанавала яго школьным сябрам, з якімі ён часта сыходзіў у лес. Яны і распавялі, што Максім паехаў у будан, што клікаў іх «па грыбы», але яны не пайшлі. Бацькі пабеглі ў лес, а праз дзве гадзіны выклікалі міліцыю. Да пошукаў адразу ж падключыліся суседзі, знаёмыя і аднавяскоўцы.

Пошукі працягваюцца ўжо пятыя суткі. Людзі на дапамогу едуць з Мінска, Ліды, Гродна, Брэста. Пакуль, па стане на раніцу серады, навін няма.

— Калі выказаць здагадку, што ў яго ёсць крыніца пітва, то ён зможа пражыць да 7 сутак, калі ён знайшоў чым харчавацца, то ён зможа пратрымацца каля двух тыдняў, — казалі ўчора валанцёры. - Калі ён чымсьці пашкодзіўся або атруціўся, то ў яго зараз абязводжванне арганізма і ў яго засталося не больш за суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930