Названыя самыя небяспечныя для камп'ютара музыкі
Кампанія-распрацоўшчык антывіруснага праграмнага забеспячэння McAfee склала рэйтынг брытанскіх музыкаў, пошук творчасці якіх у інтэрнэце можа абярнуцца заражэннем камп'ютара вірусамі. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на NME.
LETA
Лідарам спісу стаў 36-гадовы брытанскі спявак Крэйг Дэвід, аўтар сямі студыйных альбомаў. Адзначаецца, што імя музыканта найбольш часта выкарыстоўваецца хакерамі для таго, каб завабліваць карыстальнікаў на шкоднасныя вэб-сайты.
На другім месцы аказался R&B-выканаўца Эмелі Сандэ. Трэці радок заняў Лаям Пэйн з гурта One Direction. У дзясятку «небяспечных» знакамітасцяў таксама ўвайшлі Адэль, Эд Шыран, Джэсі Джэй, Рыта Ора, Charli XCX і Лілі Ален.
Завяршае спіс былы ўдзельнік One Direction Зэйн Малік.
0
0
0
0
0
0
J:MOPС прэзентаваў сінгл «Зброя»
 1
Гітарыст «Бі-2» пакідае гурт
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Маладую маці-адзіночку судзяць па трох палітычных артыкулах. Мінімальнае пакаранне — 4 гады калоніі
 1
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера