Знайсці
19.09.2017 / 19:06РусŁacБел

У Мінску на пераходзе легкавік збіў 10-гадовае дзіця

У Мінску аўтамабіль збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе дзіця, паведамляе Tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аварыя адбылася днём 19 верасня. Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы кіроўца Chrysler ехаў па вуліцы Несцерава з боку вуліцы Герасіменкі ў кірунку вуліцы Ангарскай у першай паласе. У гэты час у суседняй паласе перад пешаходным пераходам спыніўся аўтамабіль, каб прапусціць пешахода. Мужчына не звярнуў на гэта ўвагі і ўчыніў наезд на 10-гадовую дзяўчынку.

У выніку ДТЗ тая атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была дастаўленая ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031