Знайсці
19.09.2017 / 16:5610РусŁacБел

Сенат ЗША забараніў дзяржустановам карыстацца софтам Касперскага

Сенат ЗША ў панядзелак, 18 верасня, прагаласаваў за забарону выкарыстання праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага» федэральнымі ўстановамі, спаслаўшыся на тое, што гэтая кампанія можа быць інструментам Крамля і ўяўляць з сябе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, паведамляе DW.

Агенцтва Reuters адзначае, што гэта чарговае паражэнне для расійскай кампаніі, якая мае каля 40 млн кліентаў ва ўсім свеце і рашуча абвяргае абвінавачванні ў тым, што займаецца шпіянажам па даручэньні Крамля.

Дакумент, у падтрымку якога прагаласавалі сенатары, быў уключаны ў якасці дадатку да прыманага штогод закону аб асігнаваннях на абаронныя патрэбы, ухваленай 18 верасня верхняй палатай Кангрэса ЗША.

Гэтая папраўка мае на мэце надаць заканадаўчую сілу пастановы адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа, якая на мінулым тыдні загадала ўсім грамадзянскім дзяржаўным установам выдаліць софт Касперскага са сваіх інфармацыйных сетак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера