Знайсці
19.09.2017 / 17:334РусŁacБел

Амаль усе невялікія жабы вымруць у найбліжэйшыя дзесяцігоддзі

«Рэзкае скарачэнне біяразнастайнасці ў апошнія гады сведчыць аб тым, што цяпер пачалося шостае масавае выміранне жывёл. Шматлікія даследаванні мінулых выміранняў паказваюць, што буйныя жывёлы значна больш уразлівыя ў гэтым сэнсе, чым невялікія жывыя істоты. Мы праверылі, ці так гэта», — пішуць Уільям Рыпл з універсітэта Арэгона ў Карвалісу (ЗША) і яго калегі ў часопісе PNAS.

Два гады таму эколагі заявілі аб тым, што цяпер на Зямлі адбываецца новае, шостае масавае выміранне жывёл. Па іх разліках, у эпохі, якія папярэднічалі антрапацэну — эпосе чалавека, кожныя сто гадоў знікала прыкладна па два віды сысуноў на кожныя дзесяць тысяч відаў жывёл, якія існавалі ў той час. У XX і XXI стагоддзях гэтая лічба вырасла ў 114 разоў!

Іншымі словамі, колькасць відаў, якія спынілі сваё існаванне за гэты час, звычайна знікае за 10 тысяч гадоў, а не за адно стагоддзе. Тэмпы вымірання жывёл у апошнія гады, як адзначаюць навукоўцы, імкліва набліжаюцца да таго, з якой хуткасцю знікалі прадстаўнікі флоры і фауны 66 мільёнаў гадоў таму, калі зніклі дыназаўры, марскія рэптыліі і птэразаўры.

Адзначаецца, аднак, што ў цяперашняга вымірання ёсць свая асаблівасць: яго «рухавіком» з'яўляюцца не сілы прыроды, а чалавек, які не толькі наўпрост знішчае жывёл, але і пазбаўляе іх асяроддзя пражывання і магчымых крыніц ежы.

Каманда Рыпла праверыла, як гэты фактар адбіваецца на выжыванні ўсіх жывёл Зямлі, супаставіўшы масы і бягучы стан для ўсіх 44 тысяч відаў жывых істот, што занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Як паказаў гэты аналіз, першымі знікнуць не толькі самыя буйныя жывыя істоты, такія як буйныя кошкі, сланы, жырафы або кіты, але і самыя невялікія жывёлы. Мацней за ўсё гэта будзе выяўляцца сярод амфібій і рыб.

Па прагнозах навукоўцаў, фактычна ўсе невялікія жабы і іншыя земнаводныя, чыя маса складае менш за грам, знікнуць у бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Прычынай іх вымірання з'яўляецца тое, што чалавек пастаянна захоплівае і змяняе пад свае мэты ўсё новыя тэрыторыі як на сушы, так і ў водах сусветнага акіяна, выклікаючы маштабныя экалагічныя перабудовы, ахвярамі якіх часцей за ўсё становяцца самыя невялікія віды жывёл, чые арэалы пасялення першапачаткова досыць сціплыя. Колькасць буйных жывёл, у сваю чаргу, памяншаецца з-за браканьерства або празмерна вялікага вылаву і адстрэлу.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930