Знайсці
19.09.2017 / 13:0928РусŁacБел

8 гадоў калоніі. Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю гімназіста, што напаў на настаўніцу

У аўторак судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў апеляцыйным парадку разгледзела крымінальную справу ў дачыненні да 16-гадовага вучня мінскай гімназіі №74. Прысуд пакінулі без зменаў, паведамляе Tut.by.

Вярхоўны суд разгледзеў справу школьніка ў закрытым рэжыме. Абвінавачанага на працэс з СІЗА не прывезлі. У зале прысутнічаў толькі тата гімназіста, пацярпелая настаўніца на апеляцыю не прыйшла.

Абвінавачванне падтрымліваў пракурор з Генпракуратуры Анатоль Мяцельскі, ён вядомы па гучнай справе экс-сенатара Ганны Шарэйка. Працэс заняў ўсяго палову дня, прысуд Вярхоўны суд пакінуў без зменаў — 8 гадоў у выхаваўчай калоніі.

Суддзя сказала бацьку падлетка, што родныя могуць атрымаць спатканне з сынам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера