Знайсці
19.09.2017 / 12:2458РусŁacБел

На вучэннях «Захад-2017» верталёт выпадкова даў залп па назіральніках? Ёсць параненыя ВІДЭА

З-за збою ваеннай тэхнікі два чалавекі апынуліся ў шпіталі. Імаверна, інцыдэнт адбыўся незадоўга да візіту на палігон кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна.

Вось відэа інцыдэнту:

На чарговым этапе расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017» адбылося здарэнне: на палігоне «Лужскі» пад Санкт-Пецярбургам адбыўся міжвольны пуск ракет класа «паветра-зямля» з верталёта Ка-52, паведамляе Эхо Москвы.

«Яны ляцелі на цэлі, заставалася метраў 500, па заданні на баявым шляху ўключаюцца ланцугі ўзбраення, яны ўключылі, але там нешта закарацілі, і ракеты пайшлі самі. У аскепкаў разлёт вялікі, згарэлі як мінімум два аўтамабілі, два чалавекі атрымалі цяжкія траўмы, цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі. Гэта была трэніроўка перад нейкай паказухай. Пацярпелі, хутчэй за ўсё, журналісты», — паведаміла сайту 66.RU дасведчаная крыніца.

Дакладная дата, калі адбылося здарэнне, невядомая. «Гэта адбылося ўчора, ці пазаўчора», — распавёў суразмоўца.

Пазней прэс-служба заходняй ваеннай акругі (ЗВА) удакладніла падрабязнасці інцыдэнту.

Адзначаецца, што распаўсюджанае ў інтэрнэце відэа, дзе верталёт страляе па грамадзянскіх машынах, знята не на «Захадзе-2017», а ў іншы час, і ніхто не пацярпеў. Пашкоджанні атрымаў толькі адзін грузавік. Калі менавіта гэта адбылося, не ўдакладняецца.

«На выкладзеных у сацыяльнай сетцы відэакадрах зафіксаваны выпадак, які адбыўся ў іншы перыяд часу, калі экіпажы верталётаў армейскай авіяцыі ў рамках лётна-тактычнага вучэння адпрацоўвалі практыкаванне па паражэнні наземных цэляў. Сістэмай навядзення аднаго з верталётаў быў здзейснены памылковы захоп цэлі. У выніку трапляння некіравальнай ракеты атрымаў пашкоджанні адзін з грузавых аўтамабіляў без людзей», — растлумачылі ў прэс-службе ЗВА.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930