Знайсці
19.09.2017 / 11:5910РусŁacБел

Лукашэнка дазволіў аграэкасядзібам праводзіць вяселлі і банкеты

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прадастаўленне суб'ектам аграэкатурызму правы аказваць дадатковыя паслугі, у тым ліку праводзіць вяселлі, банкеты, юбілеі.

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага па пытаннях удасканалення аграэкатурызму, піша БелТА.

«Я бываў у такіх аграэкасядзібах і бачыў, як адпачываюць там людзі. І гэта цалкам нармальныя заробкі. Але забаранялі праводзіць банкеты, вяселля і г.д. Зараз прапануецца прыбраць гэтыя забароны. Калі людзям там зручна правесці дзень нараджэння ці вяселле, хай праводзяць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў важнасць развіцця ў краіне аграэкатурызму. «Гэта добра, што мы далі магчымасць людзям, асаблiва ў вёсцы, у маленькіх гарадах, у добрых месцах займацца гэтай дзейнасцю і атрымліваць для сям'і пэўныя даходы, бо ў асноўным гэта сямейны бізнэс», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера