Знайсці
19.09.2017 / 11:5165РусŁacБел

Мітрапаліт Павел заклікаў вернікаў не хадзіць на фільм «Мацільда»

Фота Сяргея Гудзіліна

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі патлумачыў, як ён ставіцца да фільма «Мацільда» і як да гэтай кінастужкі варта ставіцца прыхаджанам. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю афіцыйнаму парталу БПЦ, піша Tut.by.

«На сёння афіцыйнай пазіцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па гэтым фільме няма, але меркаванне вельмі многіх людзей мы можам чуць. Гэты фільм яшчэ не выйшаў у пракат, а пра яго ўжо ідуць дыскусіі. Я адмыслова прагледзеў некалькі відэаролікаў, якія сёння даступныя ў інтэрнэце, і ў мяне склалася вельмі непрыемнае ўражанне пра фільм», — адзначыў архіпастыр.

Ён таксама адзначыў, што асабіста яму незразумела задума фільма «Мацільда».

«Навошта і для чаго ён ствараўся? А вынік яго стварэння ўсім відавочны. Ён падзяліў наша грамадства, пасеяў смуту ў сэрцах многіх людзей, выклікаў хвалю абурэння ў тых, для каго імператар Мікалай Другі — пакутнік», — сказаў мітрапаліт Павел, адзначыўшы, што імператар — святы, і памяць аб ім «святая для ўсіх праваслаўных хрысціян».

Паводле слоў мітрапаліта Паўла, асаблівую горыч і абурэнне выклікае тое, што паказ фільма плануюць ажыццявіць восенню 2017 года — у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. «Хочацца звярнуцца і спытаць у тых, хто ствараў гэты фільм - чым жа мы лепш французскага часопіса «Шарль Эбдо», які здзекуецца з тых, што дорага людзям, над тымі пачуццямі, якія перажываюць людзі, якія страцілі блізкіх у складаных абставінах? Ды нічым! У нас адбываецца куды больш сумная падзея — мы здзекуемся са сваёй гісторыі. І гэта страшна!» — сказаў архіпастыр.

Ён нагадаў, што царква не можа забараніць паказ фільма «Мацільда» і ў яе няма такой улады. Але, па перакананні кіраўніка БПЦ, кожны чалавек, «можа галасаваць нагамі». «Ніякай агрэсіі з боку вернікаў не павінна быць. Проста не хадзіце на гэты фільм», — заклікаў вернікаў мітрапаліт Павел.

Нагадаем, што ў беларускіх кінатэатрах фільм будзе дэманстравацца з 26 верасня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера