Знайсці
19.09.2017 / 12:1818РусŁacБел

Раваровая сцежка на Куйбышава: хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды? ФОТЫ

Падыходзіць да завяршэння рэканструкцыя вуліцы Куйбышава. Летам цалкам пераклалі асфальт, замянілі ліўневую каналізацыю і цяпер сканчаюць укладваць новую плітку на тратуарах.

Аднак пры пашырэнні скрыжавання вуліц Куйбышава і Кульман была дапушчана памылка, якая стварае нязручнасць пешаходам і асабліва раварыстам. На першы погляд, пайшлі насустрач апошнім — абсталявалі праезд праз пешаходныя пераходы на скрыжаванні і дадалі чырвоную паласу з краю тратуара. Але ў іншым месцы стварылі і перашкоду, бо зрушылі прыпынак «Вул. Кульман» такім чынам, што праехаць можна толькі праз людзей, якія чакаюць транспарт.

Неяк інакш абмінуць прыпынак нельга, а рух веласіпедыстаў па гэтай вуліцы досыць інтэнсіўны. Перад і пасля прыпынку выдатныя шырокія тратуары, дзе месца хапае ўсім.

А між тым проста побач з прыпынкам размешчаны адна з найлепшых крамаў велазапчастак у горадзе, якая дадаткова павялічвае велатрафік. Адразу за прыпынкам цяпер апынуўся газон, за які нехта адказвае, і яго адразу ў мэтах абароны ад пешаходаў і раварыстаў абаранілі паласатай стужкай.

Я дадаў некалькі фотаў, дзе відаць, як быў размешчаны прыпынак раней і якім маршрутам праязджалі міма яго раварысты. А таксама здымкі, дзе наглядна бачныя цяжкасці ў праездзе на ровары гэтага вузкага месца.

У галаве не ўкладваецца, пра што думалі праекціроўшчыкі і як прыйшлі да такога нелагічнага рашэння. Побач галоўны прадуктовы рынак краіны і наплыў пасажыраў грамадскага транспарту бывае інтэнсіўным. Прычым сярод іх чакана шмат пенсіянераў. Прыпынак уляпілі туды, куды зручна было праекціроўшчыкам, але не жыхарам раёна.

Ці варта было на пустым месцы ствараць такі канфлікт інтарэсаў, ці ўсё-ткі лепш было вырашыць праблему яшчэ на этапе праектавання скрыжавання?

Даслаў чытач Яўген

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера