Знайсці
19.09.2017 / 11:266РусŁacБел

Затрыманая ва Украіне група фальшываманетчыкаў запатрабавала перакладчыка на беларускую

У пачатку верасня ў Валынскай вобласці затрымалі трох грамадзян Беларусі, якія збывалі падробленыя банкноты наміналам 500 еўра.

Усе трое знаходзяцца пад вартай, паведамляе пракуратура Валынскай вобласці. Працягваецца расследаванне па справе.

Як стала вядома «Нашай Ніве», махляры адмовіліся размаўляць з паліцэйскімі на рускай мове і запатрабавалі перакладчыка на беларускую, якога цяпер шукаюць у мясцовым універсітэце.

У снежні 2016 года група беларусаў здолела збыць падробленую банкноту касіру аддзялення аднаго з банкаў у Ковелі. Пазней, таксама ў Ковелі, зламыснікі збылі пяць фальшывых банкнот у ювелірнай краме, набыўшы вырабаў на 74 тысячы грыўняў. А ў ювелірнай краме «Імперыя золата» у Новавалынску члены групы за дзве падробленыя банкноты наміналам 500 еўра набылі ўпрыгожванняў на 24,5 тысячы грыўняў.

Яны спрабавалі збыць падробленую замежную валюту яшчэ тройчы, але не атрымалася.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера