Знайсці
19.09.2017 / 08:57РусŁacБел

Замест Google Drive з'явіцца Google Backup and Sync

Google Drive і Google Photos пачнуць знікаць з 11 снежня гэтага года, і з сакавіка 2018 іх не стане, паведамляе блог кампаніі. Іх заменіць адзіны app Google Backup and Sync.

Асноўная яго адрозненне і перавага — на ім можна будзе трымаць адначасова і тэкставыя файлы, і фота. Ён будзе арыентаваны на прыватных карыстальнікаў. У той жа час прадпрыемствы, камерцыйных кліентаў перавядуць на Drive File Stream.

Таму Google рэкамендуе звычайным карыстальнікам усталяваць новы дадатак, калі прыйдзе апавяшчэнне, а карпаратыўным — пакуль застацца з існуючым дадаткам Drive.

Для шараговага карыстальніка мала што зменіцца. Але некаторыя перамены ўсё ж чакаюцца.

Цяпер, акрамя файлаў у тэчцы Drive, Google зможа выконваць рэзервовае капіраванне ў любой тэчцы, на якую пакажа карыстальнік. Гэта можа быць у тым ліку працоўны стол, дакументы, відэа і іншыя тэчкі.

Асноўная ж задача навінкі складаецца ў рэзервовым капіраванні і сінхранізацыі асабістых дадзеных. Мяркуецца, што карыстальнік зможа скапіраваць у воблака не толькі асобна ўзятую тэчку, але і цэлы лакальны дыск.

Будуць дададзеныя некаторыя функцыі і для прадпрыемстваў.

Можна будзе трансляваць файлы па запыце, атрымліваць доступ да камандных дыскаў Team Drives (налады можна будзе мяняць на ўзроўні сістэмнага адміністратара), сінхранізаваць асобныя файлы (Backup і Sync сінхранізуюць толькі тэчкі цалкам).

У кастрычніку карыстальнікі Google Drive пачнуць атрымліваць папярэджанні на працоўным стале пра неабходнасць перанесці свае файлы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930