Знайсці
19.09.2017 / 06:37108РусŁacБел

Аўтакалона прарасійскіх актывістаў са сцягамі і партрэтамі Пуціна праехала праз цэнтр Мінска ФОТА, ВІДЭА

Аўтакалона актывістаў прарасійскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) праехала ўвечары 18 верасня праз цэнтр Мінска.

Калона з сямі аўтамабіляў, аздобленых партыйнай сімволікай і сцягамі, георгіеўскімі стужкамі і выявамі прэзідэнта Расіі, без перашкод праехала праз увесь горад.

Сёлета ў сакавіку, у «дзень уз'яднання Крыма з Расіяй», арганізацыя абвясціла «Усерасійскі гуманітарны аўтапрабег «Вялікая Расія», мэта якога — збор гуманітарнай дапамогі жыхарам акупаваных Расіяй Данецкай і Луганскай абласцей Украіны з наведваннем «святых месцаў нацыянальна-вызвольнай барацьбы нашага рускага/савецкага/расійскага народу па адстойванні сувэрэнітэту Айчыны».

На сайце арганізацыі адзначаецца неабходнасць узгаднення руху аўтапрабегу «Вялікая Расія» з мясцовымі ўладамі, а таксама наяўнасць мясцовага суправаджэньня. Пры гэтым, у сьпісе пунктаў акцыі Менск не прысутнічаў, а самі ўдзельнікі прызналіся, што прыехалі ў Беларусь інкогніта. Нараніцу яны плануюць правядзенне набажэнства ў «адным з населеных пунктаў пад Мінскам».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930