Знайсці
18.09.2017 / 22:5631РусŁacБел

Андрэй Арамнаў: «Я алімпійскі чэмпіён, рэкардсмен. Мяне ўсе ведаюць. А што такое БАТЭ? Ні завод, ні каманду не ведаюць»

Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 у цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў, які працуе з дзецьмі ў Барысаве, у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» распавёў пра стаўленне да футбольнага БАТЭ.

— БАТЭ дагэтуль лічыце канкурэнтам?

— Я алімпійскі чэмпіён, рэкардсмен. Мяне ўсе ведаюць. А што такое БАТЭ? Ні завод, ні каманду не ведаюць. Тым больш футбол не спорт, а бізнэс. Нас з БАТЭ параўноўваць нельга. Яны бізнэсмены, няхай зарабляюць грошы, а я займаюся спортам. Нават не лічу патрэбным гаварыць пра БАТЭ. Мой канкурэнт — гэта толькі штанга. Дарэчы, у дзяцінстве я гуляў у футбол у двары. Гуляў дрэнна. Затое добра стаяў у браме.

Пералічу мае тытулы, якія ў Беларусі не шануюць. Я самы моцны 20-гадовы юніёр за ўсю гісторыю цяжкай атлетыкі. Я самы моцны чалавек на Зямлі гэтага тысячагоддзя. Думаю, цяжкая атлетыка — той від спорту, па якім можна рабіць такія высновы. Лічу, я вялікі чалавек. Але ў маёй краіне мяне не шануюць. Прасцей было зрабіць з мяне антыгероя, чым даць рычагі, каб навесці парадак, - сказаў Арамнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930