Знайсці
18.09.2017 / 22:24РусŁacБел

Ураган «Марыя» ў Атлантыцы ўзмацніўся да трэцяй катэгорыі

Ураган «Марыя», бушуючы ў Атлантыцы, дасягнуў трэцяй катэгорыі па пяцібальнай шкале Сафіра-Сімпсана, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Нацыянальны цэнтр па назіранні за ўраганамі.

Эпіцэнтр урагану знаходзіцца за 95 км ад французскай выспы Марцініка, максімальная хуткасць ветру складае 195 км/г. Эпіцэнтр «Марыі» перамяшчаецца з хуткасцю 17 км/г у паўночна-заходнім кірунку і можа дасягнуць Падветраных выспаў да вечара панядзелка.

У сувязі з набліжэннем стыхіі трывога аб'яўленая на выспе Сент-Люсія, Брытанскіх і Амерыканскіх Віргінскіх выспах, Марцініцы, Гвадэлупе і Антыгуа і Барбуда. Сезон ураганаў звычайна працягваецца ў Атлантыцы паўгода — з 1 чэрвеня па 30 лістапада. Атмасферная з'ява класіфікуецца як шторм і атрымлівае ўласнае імя, калі хуткасць ветру ў яго эпіцэнтры дасягае 17,4 м/c. Пры хуткасці ветру 33 м/c і больш шторм становіцца ўраганам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930