Знайсці
18.09.2017 / 22:233РусŁacБел

У Швейцарыі дзясяткі тысяч еўра спусцілі ва ўнітаз

Швейцарскія пракуроры пачалі расследаванне пасля таго, як дзясяткі тысяч еўра былі спушчаны ва ўнітаз ў Жэневе, паведамляе Бі-бі-сі.

Купюры наміналам 500 еўра былі выяўленыя ў прыбіральнях аддзялення банка UBS у Жэневе і трох бліжэйшых рэстаранаў.

Банкноты, многія з якіх былі разрэзаныя на часткі нажніцамі, знайшлі некалькі месяцаў таму, аднак вядома пра гэта стала толькі цяпер.

Паведамляецца, што на чыстку труб пасля інцыдэнту было выдаткавана некалькі тысяч швейцарскіх франкаў.

Улады ЕС маюць намер у бліжэйшы час вывесці банкноты наміналам 500 еўра з абароту з-за выкарыстання іх у незаконных аперацыях.

Плануецца, што купюры цалкам будуць выведзеныя з абароту ў 2018 годзе.

Знішчэнне і пашкоджанне грашовых знакаў не з'яўляецца злачынствам у Швейцарыі, але мясцовая пракуратура пацвердзіла, што збіраецца правесці расследаванне абставінаў, якія папярэднічалі гэтай дзіўнай знаходцы.

«Мы высвятляем паходжанне гэтых банкнот, а таксама магчымы крымінальны след у гэтай справе», - паведаміў Бі-бі-сі прадстаўнік пракуратуры Жэневы Вінс Дэруан.

«Гэта насамрэч вельмі дзіўнае здарэнне», - дадаў ён.

Пры гэтым Дэруан не стаў каментаваць паведамленні ў французскіх СМІ аб допытах па справе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера