Знайсці
18.09.2017 / 20:112РусŁacБел

Праваабаронцы Танкачовай не дазволілі датэрмінова вярнуцца ў Беларусь

Члены грамадзянскай супольнасці папрасілі, але суд Цэнтральнага раёна Мінска сёння адмовіў у датэрміновым вяртанні праваабаронцы Алены Танкачовай ў Беларусь. Пра гэта TUT.BY распавяла адна з заяўнікаў, дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

Алена Танкачова. Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

У Алены Танкачовай расійскае грамадзянства. Але яна 30 гадоў пражыла ў Беларусі. У 2014 годзе МУС пазбавіла яе дазволу на жыхарства і забараніла тры гады ўязджаць у краіну. У 2015-м яе канчаткова дэпартавалі.

Афіцыйнай падставай для дэпартацыі сталі штрафы за перавышэнне хуткасці. Праваахоўныя органы палічылі, што такія паводзіны Танкачовай «пагражаюць грамадскаму парадку». Сама ж Алена звязвае сваю высылку з краіны з праваабарончай дзейнасцю, якая не падабалася ўладам.

Алена Танкачова аплаціла штрафы і некалькі разоў сама звярталася ў МУС з хадайніцтвам, каб яму скарацілі тэрмін дэпартацыі. Але кожны раз атрымлівала адмовы.

«Нягледзячы на гэта, у працэсе нашага суда МУС заяўляла аб тым, што ім невядома пра жаданні самой Алены Танкачовай вярнуцца ў Беларусь. Як гэта магчыма, калі яна тры разы сама прасіла пра гэта, і апошні зварот быў у чэрвені», — паведаміла падрабязнасці Вольга Смалянка.

У ліпені праваабаронцы і члены грамадскіх арганізацый вырашылі ад свайго імя звярнуцца ў суд і дамагчыся для Танкачовай права вярнуцца ў Беларусь.

«Нам было адмоўлена. Суд пагадзіўся з довадамі МУС, якое выступала супраць скарачэння тэрміну дэпартацыі. Па іх думку, для таго каб мы самі, як грамадзяне Беларусі, прасілі аб уездзе ў краіну Танкачовай, нам патрэбная была даверанасць ад яе», — распавяла Вольга Смалянка.

Але такую матывіроўку яна лічыць неабгрунтаванай. Паводле яе слоў, члены грамадзянскай супольнасці выступалі не прадстаўнікамі інтарэсаў Танкачовай, а дзейнічалі выключна ў сваіх інтарэсах.

«Алена Танкачова — знакавая постаць у нашай краіне, вядомая праваабаронца. На нашу думку, яе прысутнасць у Беларусі прынясе больш карысці грамадству, чым яе адсутнасць. Але суд палічыў, што мы не маем права на разгляд справы па сутнасці, — патлумачыла Вольга Смалянка. — Важна, каб у яе была магчымасць вярнуцца ў краіну. А скарыстацца ёй ці не, яна ўжо сама вырашыць».

Сярод заяўнікаў было 12 чалавек, якія прадстаўляюць розныя праваабарончыя і грамадскія арганізацыі Беларусі.

Забарона на ўезд Алены Танкачовай ў Беларусь мінае ў лютым 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930